Профсоюзная приемная

perv

Наш адрес:
210604, г. Витебск,
ул. 1-я Пролетарская, 14
каб. 505 и 607

тел./факс:
+375(212)64-35-36
+375(212)64-35-24

E-mail:
pervomaiskii_rk@mail.ru
Поиск по сайту
Сайты

Logo MO

Logo bn

ФЕДЕРАЦИЯ ПРОФСОЮЗОВ БЕЛАРУСИ

Logo bn

Logo CKN    
Logo VK Logo Twitter Logo Facebook Logo Instagram

Logo bn

Logo OKN2    
Logo Twitter Logo Instagram logo ok Logo VK

Logo bn

Отдел по образованию администрации Первомайского района г. Витебска

Logo bn

Санатории Беларуси "Белпрофсоюзкурорт"

Logo bn

СПОРТИВНО-ОЗДОРОВИТЕЛЬНАЯ БАЗА «РАТОМКА»

Logo bn

Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь

"Чым сённяшняя школа адрозніваецца ад школы, скажам, трыццацігадовай даўнасці?" — пацікавіліся журналісты ў віцэ-прэм'ера беларускага ўрада Анатоля ТОЗІКА падчас наведвання ім форуму педагагічных работнікаў горада Мінска. Кожнаму навучальнаму году папярэднічаюць традыцыйныя жнівеньскія педагагічныя канферэнцыі, якія праходзяць гэтымі днямі ва ўсіх рэгіёнах краіны. Лейтматывам форуму сталічных педагогаў сталі праблемы якасці адукацыі...

— Калі праводзіць паралелі паміж сучаснай школай і той школай, у якой калісьці я навучаўся, то даводзіцца канстатаваць, што ў мае часы ў школе было больш настаўнікаў, для якіх школа была не проста работай, а была іх жыццём, — падкрэсліў Анатоль Тозік. — І, шчыра кажучы, вельмі хацелася б, каб такіх настаўнікаў прыходзіла ў школы больш, каб для маладых педагогаў школа станавілася сэнсам іх жыцця, каб яны мелі магчымасць самарэалізоўвацца ў сваёй рабоце. Але я разумею, што і мы для настаўнікаў павінны ствараць адпаведныя ўмовы. Трэба думаць над тым, як прыцягнуць у педагагічныя ВНУ матываваных выпускнікоў. З 1 верасня мы павышаем тарыфныя стаўкі педагагічным работнікам на 25%. Магчыма, гэта і не вельмі адчувальнае павышэнне з улікам павышэння штотыднёвай нагрузкі на настаўнікаў з 18 да 20 гадзін, але ўсё ж такі хоць крыху, але яго павінны адчуць і тыя педагогі, якія і раней працавалі з нагрузкай 20 гадзін і больш. Мяркую, што да канца гэтага года мы штосьці яшчэ зможам зрабіць для педагогаў у плане павышэння іх заробкаў. Хачу звярнуць таксама ўвагу на яшчэ адзін рэсурс — выкарыстанне пазабюджэтных сродкаў.

Нядаўна была прынята пастанова Савета Міністраў, якая прадастаўляе кіраўнікам максімальныя правы ў зараблянні пазабюджэтных грошай. Разам з тым, ніхто не абмяжоўвае, які працэнт з заробленых сродкаў кіраўнік можа накіроўваць на стымуляванне і падтрымку маладых і таленавітых педагогаў. Хацелася б, каб і кіраўнікі ўстаноў адукацыі, і кіраўнікі раённых аддзелаў адукацыі звярнулі на гэта ўвагу і больш шырока выкарыстоўвалі прадастаўленыя ім магчымасці.

Якасць выкладання і навучання, а таксама рацыянальнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў — вось дзве асноўныя задачы, якія стаяць сёння перад сістэмай адукацыі Беларусі, дадаў Анатоль Тозік.

На думку міністра адукацыі Сяргея МАСКЕВІЧА, для школы вельмі важна падрыхтаваць не асобных "элітных" навучэнцаў, а забяспечыць якасную будучыню ўсім сваім выхаванцам. Задача школы — дапамагчы навучэнцам ажыццявіць правільнае прафесійнае самавызначэнне, забяспечыць сацыяльную і прафесійную мабільнасць асобы, каб выпусціць у дарослае жыццё канкурэнтаздольных людзей...

— Я лічу, што сёння прэстыж педагагічнай прафесіі — адна з галоўных для нас задач. І, па маім меркаванні, у сталіцы ёсць рэзервы для яе вырашэння. У гарадскім бюджэце ёсць сродкі для павелічэння выдаткаў на сістэму адукацыі, і, адпаведна, для павелічэння заробкаў педагогам. Чаму б сталіцы не пераняць расійскі досвед? — прапанаваў Сяргей Маскевіч, звяртаючыся да мэра сталіцы Мікалая Ладуцькі, які таксама ўдзельнічаў у гарадскім педагагічным форуме. — У Расіі заробкі педагогаў не могуць быць меншымі за сярэдні заробак у рэгіёне. І калі б сталічныя педагогі змаглі атрымліваць грошы, супастаўныя з сярэднім заробкам мінчан, няхай нават і крыху меншыя, гэта адразу б адбілася на павышэнні прэстыжу педагагічнай прафесіі і ў грамадстве, і сярод маладых людзей. І, магчыма, мы маглі б ужо на конкурснай аснове адбіраць самых лепшых педагогаў у навучальныя ўстановы новага тыпу. Мы прапануем ужо сёння да 50% павысіць заробкі тым педагогам, якія даюць асноўны вынік, педагогам, якія займаюцца творчай і інавацыйнай работай...

Сяргей Маскевіч паведаміў, што зараз у Міністэрстве адукацыі распрацоўваецца новая сістэма аплаты працы педагогаў, якая будзе ў максімальнай ступені ўлічваць эфектыўнасць работы як асобных устаноў адукацыі, так і асобных педагогаў. Прасцей кажучы, калі гэтая сістэма знойдзе адабрэнне, то заробкі ў педагогаў будуць максімальна дыферэнцыяванымі і будуць залежаць ад канкрэтнага ўкладу кожнага ў выхаваўчы і навучальны працэс.

Надзея НІКАЛАЕВА.

ЗВЯЗДА № 155 21 жнiўня 2013 года